14 снежня 2025, Нядзеля, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя працягнула руку дапамогі Лукашэнку

“Прапанаваўшы дыялог, апазіцыя працягнула ўладам руку дапамогі. Калі яны не згодныя, то гэта ўжо іх праблемы”, – такое меркаванне выказаў 3 кастрычніка кіраўнік аргкамітэта Еўрапейскага Марша Віктар Івашкевіч.

«Гэта ў іх да канца года будзе 7 мільярдаў даляраў дэфіцыт гандлёвага балансу ў гандлі з Расеяй. Гэта ў іх будзе 10 мільярдаў знешняга доўгу. Гэта яны нясуць адказнасць за падвышэнне цэнаў, якое мае быць, – сказаў палітык. – Дэмакратычныя сілы Беларусі зрабілі жэст добрай волі, прадэманстравалі гатоўнасць у складаны для краіны час аб'яднаць намаганні па выхадзе з крызісу. Мы лічым, што гэта сапраўды еўрапейскія падыходы, накіраваныя не на абарону сваіх «шкурных» інтарэсаў, а на абарону інтарэсаў усёй краіны».

Палітык падкрэсліў таксама, што зварот, які быў накіраваны арганізатарамі Еўрапейскага Марша намесніцы кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч, быў больш разлічаны не на Лукашэнку і яго асяродак, а на ўсё беларускае грамадства, паведамляе «Белорусский партизан».

Падчас Еўрапейскага Марша кожны павінен даць адказ: еўрапеец ён ці не. «Той, хто не выйдзе, таму што яму лянота або ён баіцца чагосьці, значыць, – ён не Еўрапеец. І кожны чалавек, які застаўся ў гэты дзень дома, павінен усведамляць, што ён адмаўляецца ад еўрапейскага выбару. І мы спадзяемся, што тыя, людзі, якія адчуваюць сябе еўрапейцамі, выйдуць на вуліцу», – лічыць В.Івашкевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках