14 снежня 2025, Нядзеля, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка просіць «палатнікаў» працаваць хутчэй

Старшыня «палаты прадстаўнікоў» Вадзім Папоў пераказаў «дэпутатам» просьбу Аляксандра Лукашэнкі скараціць час праходжаньня законапраектаў да 1 году – паведамляе «Радыё Свабода».

Цяпер некаторыя праекты законаў знаходзяцца ў «палаце прадстаўнікоў» па некалькі гадоў. Працу над новай рэдакцыяй закону "Аб друку" пачала яшчэ “палатка” папярэдняга скліканьня 5 год таму. А законапраекту няма ў парадку дня нават гэтай сэсіі.

Затое сёньня “дэпутатам” спатрэбілася меней 10 хвілінаў, каб прыняць у першым чытаньні дапаўненьні і зьмены ў Грамадзянскі і Працэсуальны кодэксы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках