14 снежня 2025, Нядзеля, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам дорага абыходзяцца «ваяжы» расейскіх журналістаў

3

Беларускія ўлады тэрмінова арганізавалі чарговы прэс-тур для прадстаўнікоў расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, які адбудзецца 9-12 кастрычніка. Як паведамляе амбасада РБ у Маскве, у мерапрыемстве возьмуць удзел журналісты 72 рэгіянальных і 6 федэральных расейскіх СМІ, у тым ліку 11 тэлерадыёкампаній.

У праграме прэс-тура запланаваныя сустрэчы з кіраўнікамі беларускіх дзяржструктур, наведванне прамысловых, сельскагаспадарчых, вайсковых і культурных аб'ектаў Магілёўскай вобласці і Менска. Сярод прадпрыемстваў, з працай якіх змогуць азнаёміцца расейскія журналісты, – ЗАТ "Белатмит", ЗАТ "Агролинк", СПК "Гігант", ААТ "Белшына", СЗАТ "Піваварная кампанія "Сябар", СЗАТ "Шклозавод "Ялізава". Акрамя таго, удзельнікі прэс-тура пабываюць у 15-ай Зенітнай ракетнай брыгадзе ВПС і войскаў СПА, азнаёмяцца з працай Цэнтральнага каманднага пункта ВПС і войскаў СПА, наведаюць горналыжны цэнтр "Сілічы".

АФН нагадвае, што арганізатарам дадзенага тура выступае ўлада, і аплачвацца гэтая экскурсія прадстаўнікоў расейскіх СМІ будзе за бюджэтныя грошы. Між іншым, у бюджэце 2007 года радок «Фінансаванне замежных СМІ і прэс-тураў замежных журналістаў» адсутнічае.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках