4 траўня 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары Сацыяльнага маршу просяць эфір на БТ

1

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенню 4 лістапада Сацыяльнага маршу «За справядлівасць» у спецыяльным звароце структурам улады і дзяржаўным СМІ заявіў, што недасканаласць дзейнага заканадаўства і татальная манаполія дзяржавы на электронныя СМІ не дазваляюць своечасова паінфармаваць усіх грамадзян аб рашэнні сталічных улад дазволіць збор удзельнікаў Марша а 12 гадзіне каля Акадэміі навук, і частка людзей па-ранейшаму арыентуецца на Кастрычніцкую плошчу як на месца збору, адзначанае ў заяўцы арганізатараў акцыі, пададзенай у Менгарвыканкам.

Аргкамітэт адзначае, што ўлады, і сілавыя структуры ўсяляк замінаюць інфармаванню грамадзян пра дазволенае месца збору ўдзельнікаў Марша, што знайшло сваё адлюстраванне ў канфіскацыі накладаў інфармацыйных матэрыялаў і затрыманнях актывістаў, якія спрабуюць данесці інфармацыю аб новым месцы збору ўдзельнікаў Марша да зацікаўленых грамадзян.

Палітыкі заяўляюць, што прадстаўнікі амбасад краін Еўрапейскага Звязу і ЗША выказваюць значна большую зацікаўленасць у тым, каб акцыя 4 лістапада прайшла мірна, цывілізавана, у атмасферы канструктыўнага дыялогу ўлад і арганізатараў мерапрыемства, чым самі ўладныя і праваахоўныя структуры.

У дадзенай сітуацыі Аргкамітэт Сацыяльнага Марша яшчэ раз звяртаецца да гарадскіх улад, адміністрацыі Лукашэнкі і кіраўніцтва тэлевізійных каналаў з прапановай даць эфір для інфармавання людзей аб фармаце дазволенага на 4 лістапада Сацыяльнага Марша. Падаванне такой магчымасці будзе разглядацца намі як канструктыўны крок да дыялогу і як неабходная ўмова для правядзення акцыі. У выпадку адмовы даць магчымасць для інфармавання грамадзян уся адказнасць за магчымае развіццё сітуацыі цалкам кладзецца на ўладныя структуры, заяўляюць арганізатары Маршу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках