3 траўня 2024, Пятніца, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыянер заклікае беларускіх бізнэсмэнаў падтрымаць баксёра Сяргея Ляховіча

Вядомы апазіцыйны палітык Ігар Рынкевіч заклікае прадстаўнікоў беларускага бізнэсу набыць правы на правядзенне ў Менску баксёрскага бою паміж Сяргеем Ляховічам і Міколам Валуевым. Сваю ініцыятыву ў інтэрв'ю БелаПАН ён растлумачыў патрыятычным імкненнем да падвышэння нацыянальнага і спартовага духу ў Беларусі.

Сусветная баксёрская асацыяцыя (WBA) абвясціла, што правы на арганізацыю бою паміж цяжкавагавікамі беларусам С.Ляховічам і расейцам М.Валуевым выстаўленыя на аўкцыён, нагадаў І.Рынкевіч. Праз прамоўтэрскую кампанію гэтыя правы можна набыць 5 лістапада ў Панаме, дзе размешчаны галоўны офіс WBA. Стартавая цана складае 400 тысяч даляраў.

"Для нацыянальнага бізнэсу рэальна купіць правы на правядзенне ў Менску такога бою, – лічыць І.Рынкевіч, які займаўся ў мінулым боксам. – Эфект ад правядзення паядынку нашага "Белага ваўка" з моцным замежным баксёрам не столькі камерцыйны, колькі відовішчны і патрыятычны".

Пры гэтым палітык нагадаў, што на сусветным чэмпіянаце, які праходзіць у Чыкага, беларускія баксёры не дайшлі да чвэрцьфіналу, страціўшы права атрымаць пуцёўку на Алімпійскія гульні. Таму, лічыць ён, увага да бою выдатнага беларускага баксёра-прафесіянала спрыяла б папулярызацыі і развіццю ў краіне яркага мужчынскага віду спорту. "Украінцы, дзе браты Клічко сталі нацыянальна-дэмакратычнымі героямі, паказваюць прыклад дзелавым, спартовым кругам Беларусі. Любая падтрымка Сяргея Ляховіча з боку беларусаў будзе важнай і карыснай", – упэўнены І.Рынкевіч.

"Я памятаю пра адмысловую цікавасць Аляксандра Казуліна да поспехаў Сяргея Ляховіча, – заявіў І.Рынкевіч. – Пра гэта мы з ім размаўлялі яшчэ ў жодзінскай турме ўвесну 2006 года". Палітык паведаміў, што Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), якую ўзначальвае асуджаны А.Казулін, падумае, якія меры распачаць для таго, каб аказаць Сяргею Ляховічу ўсялякую падтрымку”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках