14 снежня 2025, Нядзеля, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валеры Ухналёў: «Сацыяльны марш пачнецца 4 лістапада а 12 гадзіне ля Акадэміі навук»

5

Сацыяльны марш пачнецца ў Менску 4 лістапада а 12 гадзіне на пляцоўцы каля Акадэміі навук, – упэўнена заявіў кіраўнік аргкамітэта Сацыяльнага маршу, намеснік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў. Акцыя працягнецца шэсцем па вуліцы Сурганава ў Парк Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг. Арганізатары дэманстрацыі пад сацыяльнымі лозунгамі маюць намер прайсці дазволеным гарадскімі ўладамі маршрутам.

«Аргкамітэт Сацыяльнага маршу прыняў рашэнне – удзельнікі акцыі збіраюцца 4 лістапада а 12 гадзіне на пляцоўцы перад Акадэміяй навук і ідуць на мітынг у Парк Дружбы народаў. Усе неабходныя ўзгадненні з прадстаўнікамі ўлад і праваахоўнымі органамі праведзеныя. Я спадзяюся, што акцыя пройдзе спакойна. Мы просім людзей прыходзіць менавіта на Акадэмію навук і разам з усімі ўдзельнічаць у гэтай акцыі.

Мэта кампаніі Сацыяльны марш – вырашыць праблему сацыяльнай палітыкі дзяржавы ў цэлым. Для гэтага, на наш погляд, недастаткова толькі таго актыву, які заўжды ўдзельнічае ў акцыях дэмакратычных сілаў. Мы спрабуем – і ў нас гэта атрымоўваецца – прыцягнуць людзей, якіх сёння вельмі хвалююць пытанні сацыяльных гарантый і сацыяльных льгот. Мы не хочам падвяргаць людзей небяспецы, і адназначна вырашылі: ідзем па тым маршруту, які нам дазволіла ўлада і ў тым фармаце, які мы вызначылі ўжо пасля таго, як атрымалі дазвол», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 кіраўнік аргкамітэта Сацыяльнага Марша, намеснік старшыні Партыі камуністаў беларускай Валеры Ухналёў.

Кіраўніка аргкамітэта Сацыяльнага Марша Валерыя Ухналёва падтрымаў, у тым ліку, прафсаюзны лідэр Аляксандр Бухвостаў.

«Мы імкнемся прыцягнуць увагу шырокіх пластоў насельніцтва да сацыяльных праблем, да таго, што ўлада праводзіць антынародную палітыку і сваімі рашэннямі значна пагаршае становішча працаўнікоў. Таму мы змушаныя былі пагадзіцца з маршрутам, прапанаваным гарвыканкамам.

Мы пойдзем пад сваімі сцягамі, каб паказаць людзям, што прафсаюз РЭП супраць сацыяльна-эканамічнай палітыкі, якая вядзе народ Беларусі ў галечу» , – заявіў лідэр Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Аляксандр Бухвостаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках