2 траўня 2024, Чацвер, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казуліна павіншавалі пад сценамі калоніі

Аднадумцы і сябры Аляксандра Казуліна наведалі ў дзень яго нараджэння віцебскую выпраўленчую калонію "Віцьба-3", дзе знаходзіцца палітык.

Каб павіншаваць лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна з 52-годдзем, апоўдні 25 лістапада каля калоніі сабраліся каля 30 яго сяброў і калегаў з Віцебска, Менска і Наваполацка. Сярод іх былі выканаўца абавязкаў старшыня БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч, гісторык Анатоль Сідарэвіч, праваабаронца Алег Воўчак, былы дэпутат «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Скрабец, які раней адбываў пакаранне ў гэтай самай калоніі, і іншыя. Прыехаў таксама брат палітыка Уладзімір Казулін. Яны прывезлі для зняволенага падарункі – кветкі, кнігі і паштоўкі з віншаваннямі, паведамляе БелаПАН.

Для перамоваў з прыбыўшымі ў двор выпраўленчай установы выйшаў намеснік начальніка калоніі Руслан Прыймак. Ён пагадзіўся перадаць Казуліну паштоўкі і кнігі, а кветкі ўзяць адмовіўся, растлумачыўшы, што "іх няма куды ставіць, ды і няма чаго". На пытанне: "Як здароўе Аляксандра Уладзіслававіча?", Прыймак адказаў: "Нармальна, жывы і здаровы".

Сыходзячы, аднадумцы Казуліна вырашылі хоць неяк засведчыць свой візіт і прадэманстраваць, што ў палітыка ёсць падтрымка на свабодзе. У надзеі, што зняволены іх пачуе, яны тройчы спынялася ў розных месцах каля сцен калоніі і гучна скандавалі: "З днём нараджэння!", "Свабоду Казуліну!". Кветкі, якія не атрымалася перадаць палітыку, прысутныя ўсклалі да крыжа, усталяванага недалёка ад выпраўленчай установы.

Варта адзначыць, што ў калоніі з 24 па 27 лістапада праходзіць доўгатэрміновае спатканне А.Казуліна з роднымі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках