Украінскія спецназаўцы пашкодзілі трэці расейскі ЗРК «Бук» за тыдзень
4- 2.05.2024, 19:53
- 3,648
Відэафакт.
Аператары аднаго з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый пашкодзілі варожы зенітны ракетны комплекс «Бук-М1» на Сумскім кірунку.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ССА Узброеных сіл Украіны.
«Па цэлях аператары ССА нанеслі агнявую паразу ўдарнымі дронамі. Акупанты дарэмна спрабавалі патушыць агонь і выратаваць тэхніку», - дадалі ў нататцы.
У выніку паражэння была знішчаная пуска-зарадная ўстаноўка з шасцю ракетамі. Агнявая ўстаноўка комплексу «Бук-М1» была пашкоджаная.