2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнзура забараніла партрэт Янкі Купалы

2
Цэнзура забараніла партрэт Янкі Купалы

Партрэт беларускага паэта Янкі Купалы, напісаны менскім мастаком Андрэем Смаляком, не ўключылі ў экспазіцыю выставы, прысвечанай 125-годдзю Купалы і Коласа, якая адкрылася 26 лістапада ў менскім Палацы мастацтва.

– Проста смешна! Гавораць, ордэн Леніна на грудзі ў Купалы дрэнна прапісаны, нейкая сімволіка за спіной (там вялізны Дзяржаўны Герб, які на самой справе давіць на Купалу. – Аўт.), намёк на таталітарызм ладу…. Гавораць, не падобны. А адкуль хто ведае, як выглядаў Купала ў апошнія гадзіны перад смерцю? Праца называецца «Чэрвеньская спякота 1942 года» і прысвечаная апошняму году ў жыцці паэта. Я думаю, што начальнікі ў Саюзе мастакоў проста пабаяліся, што камусьці не спадабаецца такі Купала. Навошта? Выстава ж да 125-годдзя. А у Саюзе мастакоў як раз перавыбары… – сказаў Смаляк у інтэрв'ю «КП в Беларуси».

Але самае крыўднае для мастака ў тым, што гэтая праца была намаляваная ім ад усёй душы. І, нягледзячы на тое, што за Смаляком цягнецца слава самага камерцызаванага мастака, намаляваная не дзеля грошай.

– Мне Купала ў сне здаўся. Дзіўны быў сон: ён сам папрасіў мяне яго намаляваць, маўляў, ніводнага дакладнага партрэта дагэтуль няма. Я ўстаў раніцай за мальберт і да вечара ўжо накідаў. Ідэйна партрэт быў гатовы. Праз некалькі месяцаў гэта была ўжо скончаная карціна. Псіхалагічна вельмі дакладная і трагічная.

ЗВАНОК У МІНКУЛЬТ

– Мы завастрылі сваю ўвагу на партрэтным падабенстве і на самой справе не ўключылі ў экспазіцыю працу, на якой аргкамітэт не ўбачыў Купалу. Такіх прац было шмат, – адказалі «Комсомолке» ў Міністэрстве культуры.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках