Шольц назваў лічбу страт расейскага войска, якая многіх здзівіць
9- 27.05.2024, 8:14
- 47,544
Акупанты плацяць высокую цану.
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што краіна-агрэсарка Расея штомесяц страчвае ва Украіне 24 тысячы салдат забітымі і параненымі.
Пра гэта Шольц сказаў падчас выступу з нагоды 75-й гадавіны канстытуцыі Нямеччыны, паведамляе n-tv.
«Ёсць лічба, якая кажа пра 24 тысячы загінулых ці цяжка параненых расейскіх салдат штомесяц. Усё для імперыялістычнай маніі велічы расейскага дыктатара (Уладзіміра Пуціна - рэд.)», - сказаў канцлер Нямеччыны.
Шольц таксама адзначыў, што расейскі дыктатар нясе адказнасць за гібель многіх цывільных людзей і ўкраінскіх вайскоўцаў.
Адзначым, раней заходнія лідары не называлі такіх вялікіх лічбаў страт расейцаў.
25 мая Генеральны штаб УСУ паведаміў, што войскі Расеі з пачатку поўнамаштабнай вайны страцілі ва Украіне ўжо больш за 500 тысяч сваіх салдат забітымі і параненымі. Лічба ад канцлера Нямеччыны прыкладна супадае з украінскай статыстыкай.