27 верасня 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На менскай чыгунцы знайшлі выбухную прыладу

3

У 200 метрах ад вакзалу станцыі Негарэлае на берасцейскім напрамку брыгадзір дыстанцыі шляху падчас планавага абыходу знайшоў падазроны скрутак, падобны на цэглу. Прыбыўшая на месца брыгада сапёраў усталявала, што ў матавым шэра-чорным цэлафане знаходзіцца баявая граната РГД–5 і чатыры шашкі – адна трацілавая, дзве акфолавыя і адна гекфолавая.

Чыгуначнікі спынілі рух на ўсім шляху і акружылі знаходку чырвонымі сцяжкамі да прыезду спецыялістаў. Пасля таго як выбухную прыладу забралі, быў правераны прылеглы 10-кіламетровы ўчастак шляху на прадмет выяўлення такія прылад.

Сапёры правялі даследаванне выбухной прылады ў лабараторных умовах і ўсталявалі, што бомба не магла падарвацца пры праездзе цягніка, бо ў ёй адсутнічаў дэтанатар, паведамляе "Тэлеграф" са спасылкай на "Советскую Белоруссию".

У гэты самы час эксперты выключылі магчымасць выпадковага траплення на рэйкі выбухной прылады, бо гэта не дазваляе яе канструкцыя. Спецыялісты заявілі, што самаробная бомба была спецыяльна змешчаная пад чыгуначнае палатно.

"Прычым адбылося гэта ў часовым прамежку паміж двума праверкамі шляхоў – у 9 і 12 гадзін дня, бо раніцай ніякіх узрыўпакетаў яшчэ не было, а ў чвэрць першага мы ўжо тэлефанавалі ў міліцыю", – распавёў начальнік станцыі Негарэлае Рыгор Івашкевіч.

КДБ пачало расследаванне інцыдэнту і завяло крымінальную справу па факце выяўлення выбухной прылады і магчымай дыверсіі. Інцыдэнт адбыўся 27 лістапада, аднак вынікі экспертызы сталі вядомыя толькі 28-га.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках