2 траўня 2024, Чацвер, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ патрабуе свабоды для палітвязняў

3
ЕЗ патрабуе свабоды для палітвязняў

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Звязу, акрэдытаваных у Беларусі, заклікаюць вызваліць "беларускіх зняволеных, асуджаных за грамадзянскую дзейнасць". Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным амбасадай Славацкай Рэспублікі ў Менску, якая выконвае функцыі мясцовага старшынства ЕЗ.

6 лістапада амбасадары краін ЕЗ сустрэліся з лідэрам аргкамітэта руху "За Свабоду" Аляксандрам Мілінкевічам. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе славацкай амбасады, "палітык прыцягнуў увагу дыпламатаў да праблемы палітычных зняволеных у Беларусі,якая расце". У прыватнасці, ён выказаў занепакоенасць судовым працэсам, які праходзіць цяпер у закрытым рэжыме, над лідэрам незарэгістраванага "Маладога Фронту" Зміцерам Дашкевічам і станам здароўя апазіцыйнага палітыка Андрэя Клімава.

"Мясцовае старшынства ЕЗ выказвае глыбокую занепакоенасць еўрапейскіх дыпламатаў у Менску з нагоды тых грамадзян Беларусі, якія, паводле ацэнкі экспертаў міжнародных органаў па правах чалавека, лічацца палітычнымі зняволенымі," – падкрэсліваецца ў паведамленні.

Амбасадары еўрапейскіх краін заклікалі ўлады рэспублікі "паважаць правы чалавека і грамадзянскія правы беларускіх грамадзян", спыніць "рэпрэсіўныя дзеянні супраць грамадзянскай супольнасці". "Мясцовае старшынства ЕЗ верыць, што станоўчае развіццё ў гэтай галіне паскорыць усёабдымнае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі", – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Пры гэтым амбасада Славаччыны адзначае "некаторыя станоўчыя крокі беларускага боку, выяўленыя ў павазе права на сход падчас Сацыяльнага маршу 4 лістапада 2007 года ўслед за прыкладам Еўрапейскага Маршу". На думку дыпламатаў, гэты падыход адпавядае намерам ЕЗ пачаць дыялог і супрацоўніцтва з Беларуссю ў такіх сферах, як энергетыка або экалогія, пры "ўмове працягу агульнай канструктыўнай палітычнай лініі Рэспублікі Беларусь".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках