7 траўня 2024, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Клімаў: Сітуацыя крытычная

2

Палітвязень Андрэй Клімаў у Мазырскай калоніі патрапіў у крытычную сітуацыю. У сувязі з гэтым накіраваныя звароты ў амбасады ўсіх дзяржаў Еўрапейскага Звязу і ЗША, а таксама на імя начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Уладзіміра Коўчура.

«Я патрапіў у пекла», – так канчаецца апошні ліст палітвязня Андрэя Клімава. Пасля гэтага лістоў ад Андрэя больш не было, хоць, як сведчыць яго жонка Таццяна, ёй паведамілі з калоніі, што муж піша ёй амаль кожны дзень. Аднак пасля таго, як А.Клімаў выйшаў з «карантыну», лісты чамусьці перасталі даходзіць па адрасе.

Больш за тое, у Андрэя Клімава канфіскавалі прадукты харчавання: макароны, бульбяное пюрэ, каўбасу, арэхі, гарбату. Гэта пры тым, што Клімаў пакутуе на цукровы дыябет, і па стане здароўя можа ўжываць у ежу далёка не ўсе прадукты турэмнага рацыёну.

Акрамя таго, у Андрэя Клімава хворае сэрца, і нядаўна ён перанёс інсульт. Сваякі Андрэя паведамляюць, што медыцынскай дапамогі ён не атрымлівае», – гаворыцца ў зваротах, якія цытуе прэс-служба Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

У дакументах канстатуецца, што такое абыходжанне з чалавекам нельга тлумачыць інакш як катаванні. І нагадваецца, што ААН лічыць катаванні міжнародным злачынствам, якое не мае тэрміна даўнасці і знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Гаагскага Міжнароднага трыбунала.

У зваротах да амбасадараў нагадваецца перадгісторыя: «Здароўе Андрэя ўжо і так падарванае шматлікімі турэмнымі адседкамі. Прычым, калі першым разам для абвінаваўчага прысуду дэпутату Вярхоўнага Савета абралі непалітычную падставу, то далей яго пазбаўлялі свабоды ўжо па непрыкрытых палітычных матывах. У 2005 годзе гэта была мірная вулічная акцыя, якую ўзначальваў Андрэй Клімаў. У агульнай складанасці Клімаў ужо правёў за кратамі 5,5 гадоў.

Цяпер А.Клімаў знаходзіцца ў зняволенні трэцім разам – за публіцыстычны артыкул, апублікаваны ў Інтэрнэце, з крытычнымі выказваннямі ў адрас кіраўніка дзяржавы. Гэта значыць, па мерках любой еўрапейскай краіны, за выключэннем Беларусі, Андрэй Клімаў злачынцам не з'яўляецца».

У дадзенай крытычнай сітуацыі да амбасадараў звяртаюцца з просьбамі:

– Асабіста наведаць Андрэя Клімава ў Мазырскай калоніі №20, з мэтай высвятлення стану здароўя палітвязня і ўмоў яго ўтрымання;

– Звярнуць увагу Вашага ўрада на той факт, што дзеянні, якія ўжываюцца да Андрэя Клімава, міжнародным правам кваліфікуюцца як катаванні;

– Рэкамендаваць Вашаму ўраду і міжнародным структурам узмацніць ціск на кіраўніцтва Беларусі з патрабаваннем неадкладнага вызвалення Андрэя Клімава і іншых палітвязняў».

А да начальніка ДВП – з патрабаваннямі:

– Правесці дэталёвае расследаванне пералічаных тут фактаў і прыцягнуць вінаватых супрацоўнікаў калоніі да адказнасці;

– Надалей не дапускаць самавольства і беззаконня ў дачыненні палітвязня Андрэя Клімава;

– Забяспечыць А.Клімаву прымальныя ўмовы ўтрымання ў ВК згодна з заканадаўствам і станам яго здароўя;

– Забяспечваць А.Клімаву своечасовую медыцынскую дапамогу;

– Вярнуць канфіскаваныя ў яго прадукты харчавання; надалей не абмяжоўваць

А.Клімава ў харчовых перадачах, улічваючы, што гэта цяжка хворы чалавек;

– Рэальна забяспечыць яго права на перапіску».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках