16 снежня 2025, aўторак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі ў загоне

8

За два працоўныя дні ў Менску 148 індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) стварылі прыватныя унітарныя прадпрыемствы (ПУП). Аддзел прадпрымальніцтва Мінгарвыканкаму працаваў нават 7 лістапада і будзе прымаць прадпрымальнікаў у бліжэйшую суботу.

Паводле інфармацыі Менгарваканкаму, па стане на 8 лістапада ў Менску 500 прадпрымальнікаў зарэгістраваліся як ПУП (усяго ў сталіцы – 75 тысяч прадпрымальнікаў). Тым часам, ільготныя ўмовы перарэгістрацыі скончацца 10 лістапада, нагадвае “Еўрарадыё”

Па словах кіраўніка упраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання Камітэта эканомікі Менгарвыканкаму Зміцера Антаневіча, зараз у іх ляжыць 1089 заяў ад ІП. Такім чынам, да 10 лістапада будзе зарэгістравана каля 2 тысяч прадпрымальнікаў.

ІП Уладзімір Нікольскі паўгода думаў над тым, пераходзіць яму ў ЧУП ці не, і ўчора аднёс заяву ў Мінгарвыканкам. У яго пяць гандлёвых кропак, і няма столькі родных, каб зрабіць іх прадаўцамі ці перарэгістраваць на іх свой бізнэс.

Як сцвярджае Нікольскі, ён неаднаразова пралічваў сітуацыю і выходзіла, што стане банкрутам. Цягнуў да апошняга, але ўчора аднёс заяву. “Калі даведаліся, што я жадаю перайсці, мне так узрадаваліся, што насілі мяне на руках з аднаго кабінета ў другі. Сама афіцыйная перарэгістрацыя доўга часу не адымае, але колькі нерваў” – кажа прадпрымальнік.

З 5 снежня Уладзімір Нікольскі афіцыйна стане дырэктарам ПУП, але на развітанне ў Менгарвыканкаме з яго ўзялі падпіску, што не перадумае і абавязкова пяройдзе ва ўнітарнае прадпрыемства.

Яго калега Ганна Краўчанка не будзе станавіцца ЧУПам. Спачатку думала, што аформіць некалькі гандлёвых кропак на сваіх прадаўцоў, але пасля таго, як пачула гісторыю, як прадавец “кінуў” на грошы свайго наймальніка, перадумала і вырашыла пачакаць.

Ганна Краўчанка кажа, што “іншыя рызыкуюць і афармляюць свой бізнэс на прадаўца, але хто дасць гарантыю, што той не падмане? Нават самаму лепшаму супрацоўніку нельга давяраць. У выпадку падману што потым дакажаш?” – разважае прадпрымальніца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках