14 снежня 2025, Нядзеля, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яварыўскі: «Лукашэнка проста так не ляжа пад Пуціна»

6

У Блоку Юліі Цімашэнкі і блоку Віктара Юшчанкі «Наша Украіна – Народная самаабарона» па-рознаму ацэньваюць магчымасць прызначэння Уладзіміра Пуціна кіраўніком так званай «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, аднак і там, і там упэўненыя: Кіеў ніколі не далучыцца да саюза Масквы і Менска.

«Я думаю, што з гэтай ідэі аб'яднання Расеі і Беларусі нічога не выйдзе. Гэта – чарговы блеф і выдумка. Той, хто ведае хоць трохі Лукашэнку, ён не будзе вернападданым Расеі, ён не здольны скакаць і дрыгаць заднімі капыткамі перад Расеяй. Лукашэнка проста так не ляжа пад Пуціна», – заявіў «Новаму Рэгіёну» дэпутат Вярхоўнай Рады Уладзімір Яварыўскі з Блока Юліі Цімашэнкі.

На думку прадстаўніка БЮТ, саюз Расеі і Беларусі – усяго толькі чарговая «фішка» напярэдадні выбараў прэзідэнта РФ.

«Гэтая ідэя – проста чарговая гульня пад выбары ў Расеі. Там заўсёды перад выбарамі прэзідэнта вышукваюць нейкую падставу. Або трагічную, як было з Чачэніей, або здавальняючую для расейцаў падставу, што, нібыта, і Беларусь пад нас ляжа. Нібыта, спачатку Беларусь возьмем, а потым і да хахлоў прыступім. Але я ўпэўнены, што тэму Украіны паднімаць – увогуле дурное», – падкрэслівае Яварыўскі.

Па-іншаму ацэньваюць шанцы Пуціна ўзначаліць «саюзную дзяржаву» ў блоку Юшчанкі.

«Я не выключаю, што можа быць трохбаковая дамова Расеі, Беларусі і Казахстана, хоць не думаю, што Казахстан увойдзе ў гэтую абсурдную лужыну. Не думаю, што такое аб'яднанне можа адбыцца хутка, да выбараў расейскага прэзідэнта», – гаворыць Анатоль Матвіенка з НУНС.

«Але я запэўніваю, што Украіна ніколі і ні пры якіх умовах не ўвойдзе ў такое аб'яднанне», – адзначае А.Матвіенка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках