14 снежня 2025, Нядзеля, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лявон Баршчэўскі: «Расея павінна пазбавіцца ад імперскіх амбіцый»

8

«Расея павінна пазбавіцца ад сваіх імперскіх амбіцый у стасунках з Беларуссю, каб ставіцца да краіны як да незалежнай дзяржавы, а не як да сваёй паўночна-заходняй ускраіне», – заявіў 11 снежня новы лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Л.Баршчэўскі быў абраны старшынёй партыі на з'ездзе БНФ, які прайшоў 8–9 снежня ў ДК Менскага аўтазавода, нагадвае БелаПАН.

Падчас прэс-канферэнцыі прагучалі каментары адносна запланаванага на 13–14 снежня візіту ў Менск прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Л.Баршчэўскі ў гэтым звязку заявіў, што Партыя БНФ пакуль не мае інфармацыі пра тое, з якой мэтай і для чаго прыязджае У.Пуцін.

Аднак новы лідэр Партыі БНФ выказаў меркаванне пра тое, што ў беларуска-расейскіх стасунках нічога не зменіцца пасля таго, як Дзмітрый Мядзведзеў быў названы пераемнікам расейскага прэзідэнта. Л.Баршчэўскі адзначыў, што адназначна ў кіраўніцтве Расеі будзе працаваць старая каманда, якая пакуль не давала сігналу да супрацоўніцтва з беларускай апазіцыяй, альбо да дыялогу з дэмсіламі Беларусі.

У гэтым звязку намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў, што адной з мэт візіту расейскага лідэра можа стаць падпісанне Канстытуцыйнага акту так званай “саюзнай дзяржавы”. Гэта намеснік кіраўніка партыі лічыць найбольш небяспечным "для суверэннай дзяржавы Беларусь варыянтам развіцця падзей".

Падчас прэс-канферэнцыі былі агучаныя планы Партыі БНФ правесці 12 снежня ў 18.00 акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы ў сувязі з прыездам У.Пуціна і магчымым падпісаннем Канстытуцыйнага акту.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках