Швецыя адкрые ў Беларусі амбасаду
4- 21.12.2007, 12:55
У 2008 годзе Швецыя мае намер адкрыць у Беларусі паўнавартасную амбасаду.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Швецыі, паведамляюць «Белорусские новости».
"Беларусь з'яўляецца адным з самых блізкіх суседзяў Швецыі. Вельмі важна назіраць за эканамічным і палітычным развіццём краіны, маючы ў ёй сваё паўнавартаснае прадстаўніцтва, – адзначаецца ў заяве. – Швецыя працуе і на двухбаковай аснове, і нараўне з іншымі краінамі Еўразвяза для ўсталявання больш цесных стасункаў паміж Беларуссю і ЕЗ".
Міністэрства замежных спраў Швецыі таксама нагадвае, што з 2003 года ў Менску працуе аддзяленне амбасады Швецыі ў Расеі. "У 2008 годзе гэтае аддзяленне будзе ператворанае ў паўнавартасную амбасаду", – гаворыцца ў заяве.