Барыс Нямцоў: «Пуцін стаў Лукашэнкам»
14- 3.12.2007, 13:43
Адзін з лідэраў Саюзу правых сілаў Барыс Нямцоў, камэнтуючы вынікі парлямэнцкіх выбараў у Расеі, заявіў, што «Ўладзімер Пуцін стаў Лукашэнкам».
«Прас уключыш – Пуцін, штэпсэль у разэтку ўключыш – Пуцін, каналізацыйны люк адкрыеш – Пуцін. Паўсюль Пуцін. Людзей гвалцяць, пагражаюць ім, каб яны галасавалі. Гэта чыстая лукашызацыя Расеі. Пуцін ўжо пацярпеў паразу рэпутацыйна на 100 працэнтаў, ён стаў Лукашэнкам», – заявіў Барыс Нямцоў для «Радыё Свабода».