Шасцёра затрыманых абвясцілі галадоўку ў зале суду
7- 11.01.2008, 15:08
Шасцёра ўдзельнікаў акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў і дастаўленых сёння для разгляду ў суд Маскоўскага раёна Менска, абвясцілі галадоўку.
Як паведаміла праваабаронца Ірына Тоўсцік, проста ў зале суду пра галадоўку заявілі Аляксандра Лындава, Іван Жабароўскі, Іван Міхайлаў, Аляксандр Баразенка, Раман Багдановіч і Павал Вінаградаў. Такім чынам маладыя людзі хочуць выказаць пратэст з нагоды затрымання і асуджэння ўдзельнікаў акцыі.