19 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вязні Акрэсціна абвяшчаюць галадоўку

3

Аднаго з лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандра Макаева суд Маскоўскага раёна Менска прысудзіў да 15 сутак арышту. У знак пратэсту асуджаны абвясціў галадоўку.

Макаеў быў затрыманы 12 студзеня раніцай, як толькі ён выйшаў з будынка Менгарвыканкама, дзе сустракаўся з намеснікам начальніка ГУУС Аляксандрам Найдзенкам з нагоды ўмоў утрымання ў турме затрыманых 10 студзеня ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.

«Увечары я размаўляў з Аляксандрам Найдзенкам па тэлефоне, што начальнік спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна не дазваляе перадаць арыштаваным не тое, што ежу, нават цёплыя рэчы, чым парушае заканадаўства і міжнародныя нормы, бо пры тэмпературы у камерах у 10-12 градусаў інакш, як катаваннем холадам гэта назваць нельга. Найдзенка прапанаваў сустрэцца сёння раніцай і а 10 гадзіне такая сустрэча адбылася. На ёй ён сказаў, што стэлефануецца з кіраўніцтвам спецпрыёмніка-размеркавальніка адразу пасля нашай сустрэчы і запэўніў мяне, што перадаць спальнікі і нейкую ежу можна прама сёння, але як толькі я трохі адышоў ад будынка Менгарвыканкама пад'ехаў міліцэйскі «ўазік» і мяне затрымалі», – распавёў прэс-цэнтру Хартыі’97 адразу пасля затрымання Аляксандр Макаеў.

Лідэра прадпрымальнікаў даставілі ў Маскоўскі РАУС, дзе склалі пратакол, абвінаваціўшы яго ў «дробным хуліганстве».

Нагадаем, Аляксандр Макаеў адбываў адміністрацыйны тэрмін на Акрэсціна, калі праходзіла акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 10 снежня.

10 студзеня яго затрымалі на аўтобусным прыпынку ў мікрараёне Сухарава разам з малалетнім сынам, аднак тады ўсё абмежавалася двухгадзінным знаходжаннем у Фрунзенскім РАУС і хатнім арыштам.На думку Макаева, ад арышту яго тады выратавала прысутнасць дзіцяці.

Вядома, што ў турме на Акрэсціна абвясцілі галадоўку яшчэ 6 удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў – Аляксандра Лындова, Ігар Жабароўскі, Ян Міхайлаў, Аляксандр Баразенка, Раман Багдановіч і Павал Вінаградаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках