23 лiстапада 2024, Субота, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін падаражэе яшчэ больш?

9

Міністэрства транспарту прапаноўвае распаўсюдзіць у Беларусі досвед некаторых еўрапейскіх краін, дзе ў кошт бензіну або дызельнага паліва ўключаецца падатак за карыстанне дарогамі.

"У свеце з 1 літра бензіну або дызельнага паліва ад 25 да 60 цэнтаў ідзе плата за карыстанне дарогамі", – заявіў на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў у аўторак міністр транспарту Уладзімір Сасноўскі.

"Уладальнікі аўтамабіляў у Беларусі практычна вызваленыя ад платы за карыстанне дарогамі", – працягнуў ён, дадаўшы, што міністэрства транспарту прапаноўвае распаўсюдзіць у Беларусі сусветны досвед адлічэнняў ад продажу аўтамабільнага паліва.

На думку У.Сасноўскага, развіццё сеткі платных дарог не мае вялікай перспектывы. "У Еўропе 38 тысяч кіламетраў платных дарог або 61% ад агульнай працягласці, у Беларусі плата спаганяецца на асобных участках трасы М-1 і агульная працягласць платных дарог складае 0,7%", – растлумачыў міністр.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках