19 траўня 2024, Нядзеля, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост цэнаў на нафту нанясе шкоду краінам-экспарцёрам

1

Міністр эканомікі, гандлю і прамысловасці Японіі Акіра Амары заявіў у аўторак на перамовах у Рыме з сваім італьянскім калегам Пьерлуіджы Берсані, што рост цэн на нафту, які працягваецца, аднолькава небяспечны і для экспарцёраў, і для спажыўцоў нафты.

Паводле яго слоў, у выніку далейшага спаду сусветнай эканомікі праз рост цэнаў на нафту, краінам, якія экспартуюць яе, будзе таксама нанесеная сур'ёзная шкода, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Японскі міністр падкрэсліў, што важна "загадзя паслаць моцны сігнал" пра гэта напярэдадні 11-га Міжнароднага энергетычнага форума на міністэрскім узроўні і Энергетычнага бізнэс-форума, якія маюць быць у сталіцы Італіі 20-22 красавіка і ў якіх чакаецца ўдзел прадстаўнікоў каля 70 краін. Ва ўрадавых колах Японіі адзначылі, што міністр эканамічнага развіцця Італіі "цалкам падтрымаў" пункт гледжання японскага калегі.

Нагадаем, што 4 студзеня, у першы дзень гандлю 2008 года, на Такійскай фондавай біржы адбылося абвальнае падзенне курсаў акцый. Паніжэнне каціровак адбываецца на фоне імклівага росту цэнаў на нафту. 3 студзеня на Нью-ёркскай таварнай біржы яна ў вызначаны момант прыскокнула да новай рэкорднай адзнакі – 100 даляраў 9 цэнтаў. Такім чынам, у японскіх вытворцаў непазбежна ўзрастаюць выдаткі, і гэта адпужвае інвестараў. Акрамя таго, захоўваецца праблема з іпатэчнымі крэдытамі ў ЗША. Амерыка – асноўны рынак для японскага экспарту, і сітуацыя там згубна адбіваецца на эканоміцы Краіны ўзыходнага сонца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках