28 лiстапада 2026, Субота, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся новыя падрабязнасці дзёрзкага налёту на банк у Магілёве

38
З'явіліся новыя падрабязнасці дзёрзкага налёту на банк у Магілёве

Двое супрацоўнікаў аказаліся пад дулом пісталета.

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў раскрыў новыя падрабязнасці нападу на аддзяленне банка ў Магілёве. Ён назваў дзве важныя дэталі на пасяджэнні Наваполацкага гарвыканкама 27 лістапада. Фрагмент яго выступлення апублікаваў тэлеграм-канал ведамства.

Пра рабаванне банкаўскага аддзялення ў МУС паведамілі ўвечары ў чацвер, 26 лістапада. Тады гаварылася, што ўсё адбылося прыблізна каля 17:55. Цяпер Іван Кубракоў удакладніў час нападу, а таксама распавёў, колькі супрацоўнікаў апынуліся пад прыцэлам рабаўніка.

Мужчына з прадметам, падобным да пісталета, зайшоў за дзевяць хвілін да заканчэння працы, накіраваў пісталет на дваіх касіраў, забраў 8 000 [рублёў].

Хто шукае рабаўніка

Пасля здарэння на ўсёй тэрыторыі Магілёўскай вобласці былі ўведзены спецыяльныя планы. Па ўказанні міністра ў абласным цэнтры быў створаны аператыўны штаб па раскрыцці асабліва цяжкага злачынства. У яго ўвайшлі найбольш вопытныя супрацоўнікі розных падраздзяленняў крымінальнай міліцыі МУС, УУС і органаў унутраных спраў магілёўскага гарнізона.

На месцы здарэння працуе падраздзяленне крымінальнай міліцыі цэнтральнага апарата МУС. Да пошукаў зламысніка таксама прыцягнуты байцы «Алмаза» і АМАПа, вайскоўцы ўнутраных войскаў, супрацоўнікі Дэпартамента аховы і ДАІ. Задзейнічаныя і магчымасці рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲