20 лiстапада 2026, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А ну-ка прыбяры свой чамаданчык

7
А ну-ка прыбяры свой чамаданчык
Уладзімір Пуцін і Сі Цзіньпін

Сі стаміўся ад ядзернага шантажу Пуціна.

Пуцін прыпёрся ў Шэньчжэнь нібыта з ядзерным чамаданчыкам і загадаў ад'ютанту сунуць яго ў нос журналістам. Думаў усіх напалохаць — які ён вялікі і жахлівы. Аднак у Сі былі іншыя планы. Яму, відаць, надакучыў небяспечны ядзерны шантаж Пуціна.

У кітайцаў ёсць іншыя планы адносна ядзернай зброі. Яны хацелі б проста яе забараніць, пра што наўпрост сказаў Сі. Таму Сі прымусіў Пуціна падпісаць дэкларацыю аб недапушчальнасці ядзернай вайны, у якой не можа быць пераможцы. А як жа пужалкі расійскай прапаганды пра разгромны ядзерны адказ у выпадку, калі НАТА паспрабуе ўвесці свае войскі ва Украіну, абараніць яе ваенным шляхам? А як жа пагрозы Лаўрова, Мядзведзева, самога Пуціна з гэтай нагоды? А як жа, урэшце, афіцыйная расійская ваенная стратэгія, якая прадугледжвае ядзерны адказ у тым ліку і на ўдар звычайнай (канвенцыйнай) зброяй? Можна расслабіцца — Пекін не дае згоды свайму васалу на развязванне ядзернай вайны. І расійскі васал, хоць і неахвотна, пасля звязаных з гэтым шматлікіх прыніжэнняў з боку кітайцаў у Шэньчжэне, усё ж згаджаецца.

Усё гэта нагадвае вядомую адэскую песнячку.

Сі Пуціну: «А ну-ка прыбяры свой чамаданчык!»

Пуцін: «А я не прыбяру свой чамаданчык!»

Далей Пуцін атрымлівае ад кітайскага гаспадара моцны ляпас і з перакошаным ад крыўды тварам прыбірае макет ядзернага чамаданчыка з вачэй прэч.

Ігар Эйдман, Telegram

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲