«Для Крамля з Крымскім мостам усё значна складаней, чым здаецца»
1- 20.11.2026, 9:21
- 1,284
Будзе яшчэ больш наступстваў.
Публіцыст Віталій Портнікаў лічыць, што для Крамля з Керчанскім мостам усё значна складаней, чым здаецца. Для Пуціна больш страшна тое, што спынена суднаходства ў Чорным моры, а не пашкоджанне моста.
Свой погляд на тое, што адбываецца, у кантэксце вываду з ладу Керчанскага моста палітычны аналітык агучыў у эфіры ток-шоу «Гаворыць вялікі Львоў» на YouTube.
«Ці не здаецца вам, што гэтыя (расійскія — рэд.) дроны ляцелі ў пасольства Нідэрландаў? Яны былі зусім блізка ад яго. Уся справа ў нідэрландскіх ракетах, якія былі выкарыстаныя пры (падрыве Керчанскага моста). Гэта канкрэтны адказ на ўдзел Нідэрландаў у атаках на Керчанскі мост. Вы разумееце, што з Крымскім мостам усё значна складаней, чым нам здаецца. Мы звяртаем увагу на адно і не звяртаем увагі на другое», — падзяліўся сваімі развагамі Віталій Портнікаў.
«Настроі Пуціна можна зразумець. Мы з вамі гаворым пра аўтамабільнае палатно, пра чыгуначнае палатно, але гэта не сутнасць сітуацыі. Магчыма, удасца аднавіць чыгуначнае палатно, і цягнікі зноў пойдуць у Крым. У мяне іншае пытанне: як абломкі гэтай аркі дастаць з марскога дна? А гэта значыць, што марскія зносіны праз Азоўскае мора перарваныя, і таму ўсе тыя тавары, якія раней ішлі па моры, цяпер перакідваюцца на чыгунку, напрыклад, у раён Наварасійска. Гэта азначае, што дастаўка ваенных грузаў, дастаўка абсталявання — усё гэта фактычна спыняецца, таму што гэта чыгунка не можа ў такім аб’ёме абслугоўваць і фронт, і тыл», — растлумачыў Портнікаў.
«Там будзе вельмі шмат сур’ёзных наступстваў. Пуцін не можа гэтага не разумець, і таму ён, вядома, захоча адпомсціць. Не за мост. Калі б мы «інтэлігентна» падарвалі мост, захаваўшы суднаходства, думаю, у Крамлі гэта нікога б не хвалявала. Ну, сімвал, ну, падарвалі. Вядома, мы ўсё адновім, і стане лепш, чым было. Калі Пуцін кажа, што мост няцяжка аднавіць, можа, ён і праўду кажа, проста гэта не мае ніякага значэння, бо галоўная сутнасць была не на мосце, а пад мастом», — рэзюмаваў публіцыст.