20 лiстапада 2026, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія масіравана атакавала Украіну крылатымі і балістычнымі ракетамі

Расія масіравана атакавала Украіну крылатымі і балістычнымі ракетамі

Пад ударамі Кіеў, Харкаў і Львоў.

У ноч на 20 лістапада Расія атакуе Украіну балістычнымі і крылатымі ракетамі і рэактыўнымі дронамі. Пад ударам аказаліся Кіеў, Харкаў і Львоўшчына, а раніцай крылатыя ракеты рухаюцца ў бок Вінніцкай вобласці.

РБК-Украіна расказвае ўсё, што вядома пра масіраваныя абстрэлы.

Кіеў

Каля 01:20 і 02:00 расіяне двойчы ўдарылі па Кіеве балістычнымі ракетамі. У выніку атакі загарэліся будынкі ў Абалонскім і Падольскім раёнах, а ў Галасееўскім раёне адбылося траплянне на тэрыторыі аб'екта інфраструктуры.

Яшчэ адно траплянне, паводле слоў мэра Кіева Віталія Клічко, зафіксавалі на адкрытай тэрыторыі паблізу аднаго з мастоў.

Раніцай атака на сталіцу працягнулася. Каля 06:22 Паветраныя сілы папярэдзілі пра некалькі балістычных ракет, якія ляцелі на Кіеў з поўначы.

У выніку удараў пашкоджаныя тры масты праз Дняпро: Падольска-Уваскрасенскі, Дарніцкі і зноў Паўднёвы. Рух паміж берагамі ўскладнены, таму Клічко заклікаў жыхароў Кіева без патрэбы не выязджаць у горад на аўто, а прадпрыемствы — перавесці работнікаў на дыстанцыйную працу.

Абноўлена

У Кіеве зноў прагучалі выбухі пасля атакі балістычнымі ракетамі.

Харкаў: дрон трапіў у бальніцу

У Шаўчэнкаўскім раёне Харкава расійскі дрон трапіў у бальніцу. Паводле звестак Церахава, пацярпелі чатыры чалавекі, выбіта больш за 50 вокнаў.

Львоў

З ночы расіяне атакуюць Львоўскую вобласць рэактыўнымі дронамі. У Львове некалькі разоў працавала СПА, а каля 4:30 на горад ляцела група рэактыўных беспілотнікаў. З-за атакі Польшча падняла ваенную авіяцыю і павысіла гатоўнасць СПА.

Каля 06:55 у Львове прагрымелі выбухі падчас камбінаванай атакі. Пра рух ракет на горад папярэдзілі Паветраныя сілы і гарадскі галава Львова Андрэй Садовы. Жыхароў заклікаюць заставацца ў сховішчах да адбою трывогі.

Крылатыя ракеты

Раніцай Паветраныя сілы фіксуюць рух крылатых ракет з Херсона праз Мікалаеўшчыну і Кіраваградшчыну ў бок поўдня Вінніцкай вобласці. Таксама групы рэактыўных дронаў рухаюцца з Жытоміршчыны на поўнач Хмяльніцчыны і з Адэшчыны ў Вінніцкую вобласць.

Масіраваная атака адбылася менш чым праз суткі пасля папярэдняга ўдару па сталіцы Украіны. Днём 19 лістапада акупанты ўдарылі па Кіеве дронамі-камікадзэ, пасля чаго на Падоле ўспыхнулі кватэры. У выніку той атакі загінуў 26-гадовы хлопец, яшчэ чатыры чалавекі атрымалі раненні, а абломкі дронаў упалі каля пасольства Нідэрландаў і на тэрыторыі МЗС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲