20 лiстапада 2026, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговая дурная формула Лукашэнкі

Чарговая дурная формула Лукашэнкі

Нармальная праца не роўная нармальнай зарплаце.

Як утрымаць маладых спецыялістаў у рэгіёнах? Лукашэнка агучыў простую формулу. Праўда, наўрад ці яна спрацуе, як і многія іншыя простыя формулы ад Лукашэнкі, піша planbmedia.io.

«Дзеці чалавека стабілізуюць»

Адзін з работнікаў прадпрыемства, бацька траіх дзяцей, пацікавіўся ў яго пра перспектывы развіцця рэгіёнаў. Маўляў, маладыя спецыялісты часам з'язджаюць у больш буйныя гарады з невялікіх населеных пунктаў. Лукашэнка расказаў, як утрымаць моладзь у рэгіёнах і зрабіць іх жыццё больш прывабным.

«Формула вельмі простая: галоўнае — гэта дзеці. Калі ў вас трое дзяцей, не думаю, што вы, кінуўшы тут якар, заўтра сарвяцеся і пабяжыце ў Гродна, Ліду або Мінск. Дзеці чалавека стабілізуюць», — упэўнены бацька прынамсі траіх дзяцей Аляксандр Лукашэнка.

«Другое — гэта, вядома, праца і ўмовы для жыцця. Калі ў Смаргоні ёсць дзіцячы садок, школа, нармальная праца… Вось такім чынам», — дадаў ён.

Вось толькі нармальная праца не роўная нармальнай зарплаце. У выніку беларусы стаяць у чэргах, каб уладкавацца на склад Wildberries у індустрыяльным парку «Вялікі Камень» пад Мінскам. Зарплата — ад 1500 да 6000 рублёў у месяц. «Еўраторг» шукае камплектоўшчыкаў на склад у Мінскім раёне з зарплатай 4070–6500 рублёў. І зарабіць кур'ерам на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» таксама можна вышэй за сярэдні.

Але ўсё гэта не ў рэгіёнах. І заробкі, і праца з магчымасцю выбару, і жыллё. Таму формула простая, толькі не працуе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲