20 лiстапада 2026, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ ўдарылі па штабе акупантаў у Бярдзянску: ліквідаваны сын генерала

ЗСУ ўдарылі па штабе акупантаў у Бярдзянску: ліквідаваны сын генерала

Атака была камбінаванай.

Камбінаваны ўдар ракетамі і ўдарнымі дронамі быў нанесены па штабе 58-й расійскай арміі ў акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал «Досье шпиона». Паводле яго звестак, загінулі 7 вайскоўцаў, яшчэ 12 атрымалі раненні.

Сярод загінулых — начальнік аддзела кадраў

Удар прыпаў на сераду. Сярод загінулых, як сцвярджаецца, апынуўся начальнік аддзела кадраў 58-й арміі.

Таксама паведамляецца пра гібель Сяргея Касабокава, сына генерал-лейтэнанта Міхаіла Касабокава, камандуючага 49-й арміяй.

Раней сайт Charter97.org пісаў, што расійскія вайсковыя калоны трапілі ў пастку пасля спынення Крымскага моста.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲