28 лiстапада 2026, Субота, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы «Хартыі» першымі ў свеце прымянілі наземнага робата пад кіраваннем ШІ ў баі

Байцы «Хартыі» першымі ў свеце прымянілі наземнага робата пад кіраваннем ШІ ў баі
Ілюстрацыйнае фота

Відэафакт.

Наземны робатызаваны комплекс (НРК) пад кіраваннем штучнага інтэлекту ўкраінскія вайскоўцы ўпершыню задзейнічалі на фронце. Пра гэта ў Facebook распавялі байцы палка беспілотных сістэм «Лава» 2-га корпуса НГУ «Хартыя».

Амаль 20 км без аператара

Інтэграцыя машыны з ШІ ўпершыню дазволіла правесці аўтаномную місію НРК у рэальных баявых умовах.

Комплекс пераадолеў адлегласць амаль 20 км без удзелу аператара.

Перад пачаткам працы вайскоўцы прасканавалі запланаваны маршрут лазерным сэнсарам і пабудавалі яго трохмерную мадэль. Гэтым шляхам НРК рухаўся самастойна, а распазнаваць дарогу і перашкоды яму дапамагалі камеры і датчыкі.

Акрамя таго, паводле слоў байцоў, аператары могуць дыстанцыйна кіраваць комплексам незалежна ад праблем са сувяззю або са Starlink. Штучны інтэлект, як адзначылі вайскоўцы, дае магчымасць больш увагі надаваць знешнім пагрозам, у прыватнасці мінам і засадам варожых FPV-дронаў.

Галоўная карысць — эвакуацыя

Асабліва карыснымі такія машыны байцы лічаць пры эвакуацыі людзей.

«Найбольшую карысць яны прынясуць у эвакуацыйных місіях. Гэта самая вялікая адказнасць: калі мы перавозім чалавека, нам трэба як мага больш шанцаў выжыць і дабрацца назад», – дадалі вайскоўцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲