Лукашэнка: Я не ведаў пра пачатак вайны РФ ва Украіне
7- 25.11.2026, 19:41
- 1,006
Крэмль, не папярэдзіўшы дыктатара, прыняў рашэнне наступаць на Кіеў з тэрыторыі Беларусі.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Генштаб Расіі не папярэджваў яго пра пачатак вайны ва Украіне. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю французскаму часопісу Le Point.
«Не трэба нас прышпільваць. <...> Вы [на Захадзе] разумееце нашу пазіцыю, нашу палітыку. Вы не памыляецеся — вы ведаеце праўду, але чамусьці гаворыце няпраўду. Так рабіць нельга», — заявіў беларускі дыктатар.
Лукашэнка прызнаў, што ён не кантралюе сітуацыю ў Беларусі і ім фактычна кіруе Крэмль. Ён нагадаў, што пасля завяршэння сумесных вучэнняў войскі Расіі нібыта пачалі пакідаць тэрыторыю краіны, а затым накіраваліся на Кіеў.
«Мы да гэтага не маем дачынення. Я не ведаў пра пачатак [вайны], і Генштаб Расіі пра гэта мяне не інфармаваў. Вядома, гэта была іх аперацыя. Навошта ім было інфармаваць іншую краіну? Яны гэтым шляхам — Санкт-Пецярбург — Адэса — пачалі наступленне ва Украіне», — сказаў дыктатар.