Барока сярод палёў: як выглядае ўнікальны касцёл пад Зэльвай
- 28.11.2026, 22:17
Касцёл пабудавалі ў 1782 годзе з цэглы і каменю.
Едзеш па Зэльвенскім раёне, навокал — палі, і раптам ля дарогі — касцёл XVIII стагоддзя. Так выглядае пад’езд да Луканіцы. У фотарэпартажы Smartpress паказваем касцёл Святога Міхаіла Арханёла і яго званіцу.
Касцёл пабудавалі ў 1782 годзе з цэглы і каменю. Калі падысці бліжэй, можна разгледзець фігурны фасад — адну з прыкмет позняга барока.

Званіца і каменная агароджа
Побач з храмам стаіць асобная трох’ярусная званіца пад купалам. З дарогі абедзве пабудовы відаць адразу, а зблізку добра прыкметная каменная агароджа, якая іх аб’ядноўвае.
Касцёл у Луканіцы ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.


