28 лiстапада 2026, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі выбачыўся перад Мелоні

Зяленскі выбачыўся перад Мелоні
Фота: Офіс Прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны і прэм’ер-міністр Італіі пагаварылі па тэлефоне.

Атака ўкраінскіх сіл на расійскія судны каля ліўійскага Бенгазі 22 лістапада абярнулася, у прыватнасці, напружанай размовай прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з прэм’ер-міністрам Італіі Джорджай Мелоні. Як піша Bloomberg, італьянская прэм’ер-міністр «была ў лютасці» з-за таго, што Кіеў без узгаднення праводзіць баявыя аперацыі паблізу тэрытарыяльных вод яе краіны. Украінскаму лідару давялося папрасіць прабачэння.

Чаму Мелоні раззлавалася

Мелоні заўсёды ўваходзіла ў лік найбольш стойкіх прыхільнікаў Украіны ў яе вайне супраць Расіі. Аднак у наступным годзе яе чакаюць перавыбары, а прарасійскія настроі ў італьянскім грамадстве тым часам узмацняюцца. Спыніць дапамогу Кіеву і памірыцца з Масквой заклікаюць як у апазіцыі, так і ў кіроўнай кааліцыі.

Удар па расійскім карвеце «Меркурый» і сухагрузу MV Angara усяго за 750 км па моры ад Італіі адыграў на руку крытыкам Мелоні, што, як тлумачыць Bloomberg, і выклікала яе гнеў.

Як адказаў Зяленскі

Прэзідэнт Украіны прызнаў, што ягоныя вайскоўцы дзейнічалі ў Лівіі без узгаднення з Рымам, і папрасіў за гэта прабачэння. У сацсетках ён таксама паабяцаў наладзіць узаемадзеянне паміж дзвюма краінамі.

«Важна, каб мы разумелі адно аднаго. [Таму] мы маем намер абменьвацца ўсёй неабходнай інфармацыяй паміж кампетэнтнымі органамі нашых краін і падтрымліваць паміж імі прамую, рэгулярную і эфектыўную камунікацыю», – запэўніў Зяленскі.

Раней паведамлялася, што дзеянні ўкраінскіх спецпадраздзяленняў у Лівіі абурылі кіраўніцтва не толькі Італіі, але і Германіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲