Лукашэнка: Тады давядзецца вяртаць усю Расію Манголіі
- 25.11.2026, 19:58
- 1,500
Дыктатар нечакана засумняваўся ў «гістарычных аргументах» Пуціна аб тым, што тэрыторыі Украіны належаць Расіі.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю Le Point засумняваўся ў «гістарычных аргументах» Пуціна аб тым, што тэрыторыі Украіны належаць Расіі.
«Казаць, што гэтыя землі спрадвеку былі расійскімі, няправільна. Калісьці яны былі расійскімі, але, калі капнуць глыбей, рускія землі належалі манголам і татарам. Тады давядзецца вяртаць усю Расію Манголіі», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, правіцель Расіі Уладзімір Пуцін нібыта гэта выдатна разумее.
У 2024 годзе экс-прэзідэнт Манголіі апублікаваў карту 1471 года, дзе пазначана месца Масквы.
Як паведамляў Charter97.org, раней Лукашэнка заявіў, што Крэмль яго не папярэджваў аб нападзе на Украіну.