19 траўня 2024, Нядзеля, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Феерверк Свабоды ля сценаў турмы (Відэа)

1

Дзень салідарнасці 16 студзеня скончыўся святочным феерверкам у парку ля сценаў турмы на вуліцы Акрэсціна, дзе ўтрымліваюцца каля 30 актывістаў апазіцыі.

Прыблізна ў 22.30, ужо пасля таго, як з РУУС Цэнтральнага раёну прывезлі затрыманых на акцыях салідарнасці, неба асвятлілі каляровыя вагні. Гук ад залпаў быў добра чутны ў будынку турмы. Частка палітвязняў, якія знаходзяцца ў камерах, што выходзяць вокнамі ўпарк, пачулі і пабачылі феерверк, які працягваўся некалькі хвілінаў.

Акцыю арганізавалі актывісты грамадзянскай кампаніі “Джынс за Свабоду”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках