19 траўня 2024, Нядзеля, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Допыты на Акрэсьціна адбываюцца штодня

2

Пакараных адміністрацыйнымі арыштамі ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску 10 студзеня штодзень дапытваюць у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсьціна.

Усе яны праходзяць у якасьці сведкаў па распачатай крымінальнай справе ў сувязі з арганізацыяй і правядзеньнем несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку дапытвае начальнік следчага ўпраўленьня УУС Менгарвыканкама.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, фізічны стан многіх асуджаных пасьля збіцьця вельмі дрэнны, таму некалькі разоў да іх выклікалася “хуткая дапамога”, у тым ліку і да пакаранай 20 суткамі арышту Тацяны Цішкевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках