23 снежня 2024, панядзелак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў на волю Зьміцер Дашкевіч

24
Выйшаў на волю Зьміцер Дашкевіч

Лідэра "Маладога Фронту" 23 студзеня вызвалілі са Шклоўскай калёніі. Паводле словаў Зьмітра, навіна пра вызваленьне для яго была цалкам нечаканай. Нібыта прыйшла пастанова, што тэрмін зьняволеньня - паўтары гады - зьменшылі да году, і такім чынам Зьміцер пераседзеў чатыры месяцы. Нагадаем, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасьня 2006 г. ён знаходзіўся ў сьледчым ізалятары) Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтары гады зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён меўся выйсьці 15 сакавіка 2008 г.

Як расказаў бацька Зьмітра «Нашай Ніве», Вячаслаў Дашкевіч, 10 дзён таму яны адправілі сыну бандэроль, але пазаўчора яе вярнулі безь ніякіх тлумачэньняў. Але бацькі ўспрынялі гэта як нейкія бюракратычныя перашкоды, а ня сьведчаньне хуткага вызваленьня.

«Калі мы езьдзілі да сына ў калёнію, ён прынёс нам дзьве вялікія торбы ягонай турэмнай перапіскі. Але ён ня думаў, што выйдзе на волю, ён чакаў чагосьці горшага. Зьміцер быў упэўнены, што сядзець яшчэ доўга. І мы таксама ня думалі, што ён так хутка будзе з намі,» — кажа бацька.

Маці Зьмітра плача ад радасьці, хаця хвалюецца за тое, як сын даедзе дадому. «Дзякуй Богу, і дзякуй ўсім добрым людзям, якія нас падтрымлівалі. Ўсё будзе добра, я ведаю. Хоць бы хутчэй ён прыехаў».

Бацькі кажуць, што праглядалі турэмную перапіску сына і ўбачылі там шмат лістоў з розных краін і розных гарадоў Беларусі. Яны шчыра дзякуюць усім, хто дапамагаў Зьмітру ў гэты цяжкі час.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках