5 траўня 2024, Нядзеля, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Лявонаў: «Яшчэ з раніцы я нават не падазраваў, што ўжо ўвечары буду дома»

4

25 студзеня выйшаў на свабоду палітвязень і прадпрымальнік Юры Лявонаў. "Яшчэ з раніцы я і не падазраваў, што мяне вызваляць. Толькі пасля абеду да мяне падышлі і папярэдзілі, што цягам гадзіны я павінен сабраць рэчы", – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 Юры Лявонаў.

Па словах былога палітвязня, усё адбылося так нечакана, што ён дагэтуль не можа звыкнуцца з думкай, што праз некалькі гадзін будзе дома з сям'ёй. "Сёння днём у калонію прыйшла пастанова суду, у якой была рэзалюцыя – вызваліць неадкладна. Вось і вызвалілі", – тлумачыць тое, што адбылося, сам Лявонаў.

Паводле яго слоў, умовы ў калоніі былі цалкам цярпімыя. "Ад адміністрацыі адмысловых непрыемнасцяў не выпрабоўваў, бо паводзіў сябе нармальна, рэжыму не парушаў. Ну, а што тычыцца зняволеных, то кантынгент там больш як прыстойны. Вядома, ёсць і "крымінальнікі", але ў большасці сваім, вельмі інтэлігентныя людзі, шмат дырэктараў прадпрыемстваў рознага ўзроўню. Таму, спадзяюся, што цяжкіх успамінаў "зона" не пакіне. Праўда, што тычыцца бытавых умоў, то яны больш адпавядаюць тым, што былі яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Такое адчуванне, што ў нашых турмах з тых часоў нічога не змянілася", – распавёў Лявонаў.

Пра сваю будучыню прадпрымальнік пакуль не гаварыць. "Планаў шмат, але спачатку трэба сустрэцца з сям'ёй, ачуцца. Ну, а потым давядзецца ўсё пачынаць з нуля, бо фірма мая спустошаная, па сутнасці, яе ўжо не існуе, але гэта не так ужо і важна. Галоўнае, што ўжо на свабодзе", – сказаў Юры Лявонаў.

Як мы паведамлялі напярэдадні, на днях у Бабруйскую калонію паступіў ліст з Дэпартамента выканання пакарання МУС, у якім кіраўніцтву калоніі было прапанаванае разгледзець пытанне аб вызваленні Юрыя Лявонава.

Па беларускім заканадаўстве права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне маюць тыя заключаныя, хто адбыў палову ад прысуджанага тэрміна пакарання. У Юрыя Лявонава сярэдзіна тэрміна выпадае на 21 сакавіка.

Юры Лявонаў, уладальнік ваўкавыскай фірмы "Ніка-транс" і дзелавы партнёр Міколы Аўтуховіча, 7 ліпеня 2006 года быў прысуджаны да 3 гадоў 5 месяцаў пазбаўлення свабоды па сфабрыкаваным абвінавачванні нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Разам з Аўтуховічам Лявонаў з'яўляўся адным з лідэраў прадпрымальніцкага руху Гарадзеншчыны.

Такім чынам, за апошні тыдзень цалкам нечакана былі вызваленыя Мікола Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч і Юры Лявонаў. Застаюцца ў зняволенні палітвязні маладафронтавец Артур Фінькевіч, былы дэпутат Вярхоўнага савета палітык Андрэй Клімаў і кандыдат у прэзідэнты краіны лідэр сацыял-дэмакратаў Аляксандр Казулін, а таксама не менш як 20 чалавек, якія адбываюць адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыях пратэсту 10 і 21 студзеня.

Між іншым, галоўнай з 12 умоў Еўразвяза, пасля выканання якіх ЕЗ гатовы супрацоўнічаць з афіцыйным Менскам, па-ранейшаму з'яўляецца вызваленне ўсіх палітвязняў і спыненне пераследу апанентаў кіроўнага рэжыму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках