19 лiстапада 2024, aўторак, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карыкатуры на Мухамеда захаваюць у дацкай бібліятэцы

Карыкатуры на прарока Мухамеда будуць захоўвацца ў дацкай бібліятэцы. Кіраўніцтва Каралеўскай бібліятэкі ў Капенгагене палічыла, што карыкатуры маюць гістарычную каштоўнасць. Беларускае правасуддзе такой каштоўнасці ў карыкатурах, як вядома, не знайшло.

Як піша Лента.Ру, перамовы з аўтарамі 12 карыкатур прасунуліся даволі далёка. Вялікую частку карыкатур бібліятэка атрымае бясплатна, набыць за грошы давядзецца толькі тыя працы, якія паспелі купіць прыватныя калекцыянеры.

У мэтах лепшай захаванасці працы будуць знаходзіцца ў зачыненым сховішчы бібліятэкі. Наведвальнікі, якім спатрэбіцца азнаёміцца з імі ў даследчых мэтах, павінны будуць прад'явіць адпаведны ліст ад свайго навуковага кіраўніка, піша The Guardian 30 студзеня.

Карыкатуры ўпершыню былі апублікаваныя ў 2005 годзе дацкай газетай Jyllands-Posten. Пазней іх перадрукавалі яшчэ некалькі еўрапейскіх выданняў, што выклікала акцыі пратэсту з боку мусульман. У беспарадках у 2006 годзе загінулі больш за сто чалавек. Пасля публікацыі чарговай карыкатуры ў жніўні 2007 года прадстаўнікі арганізацыі "Аль-Кайда" паабяцалі сто тысяч даляраў за забойства аўтара.

У Беларусі за публікацыю карыкатур да трох гадоў калоніі быў прысуджаны нядаўна рэдактар газеты "Згода" Аляксандр Здвіжкоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках