17 траўня 2024, Пятніца, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілавікі будуць хаваць інфармацыю аб гучных крымінальных справах

4

Паводле новай пастановы, СМІ не змогуць атрымліваць інфармацыю аб гучных крымінальных справах без пісьмовага дазволу суддзі, у вытворчасці якога знаходзіцца справа.

Генпракуратура, Камітэт дзяржкантролю, МУС, КДБ і Мінюст вызначылі парадак падавання ў сродкі масавай інфармацыі звестак па крымінальных справах, звязаных з злачынствамі, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс, і злачынствамі, якія падрываюць аўтарытэт дзяржаўнай улады.

Аб гэтым піша выданне «Юрыст».

Сумеснай пастановай вышэйназваных ведамстваў ад 01.10.2008 № 59/4/283/49/52 (рэг. № 8/19576 ад 09.10.2008) да злачынстваў, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс, аднесеныя супрацьпраўныя дзеянні, якія актыўна абмяркоўваюцца ў СМІ ці на сайтах у сетцы Інтэрнэт, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, і выклікаюць падвышаную цікавасць з боку насельніцтва, а да злачынстваў, якія падрываюць аўтарытэт дзяржаўнай улады, - супрацьпраўныя дзеянні (у тым ліку карупцыйнай скіраванасці), здзейсненыя службовымі асобамі дзяржаўных органаў, а таксама злачынствы, здзейсненыя ў дачыненні да службовых асобаў дзяржаўных органаў, злачынствы супраць дзяржавы і парадку ажыццяўлення ўлады, супраць грамадскай бяспекі і здароўя насельніцтва, супраць міру, бяспекі чалавецтва і вайсковыя злачынствы.

Выяўляць адпаведныя крымінальныя справы будуць органы крымінальнага пераследу і суды шляхам маніторынгу публікацыяў і выступаў у СМІ і сетцы Інтэрнэт.

Правам падаваць звесткі для публікацыі ў СМІ надзяляюцца толькі органы крымінальнага пераследу і суд, у вытворчасці якіх знаходзіцца крымінальная справа, а таксама іх вышэйшыя органы і суды, а пасля ўступлення прысуду ў законную сілу - любы орган крымінальнага пераследу ці суд у межах сваёй кампетэнцыі.

Пастанова забараняе падаваць звесткі па незакончаных вытворчасцю судовых справах без пісьмовага дазволу суддзі, у вытворчасці якога знаходзіцца справа. У мэтах забеспячэння асабістай бяспекі і прадухілення магчымага ўмяшання ў ход расследавання і судовага разгляду справы следчы, дазнаўца, пракурор, суддзя мае права забараніць СМІ паказваць іх па тэлебачанні, публікаваць свае фатаграфіі, установачныя дадзеныя.

Пры выяўленні фактаў апублікавання СМІ недакладных звестак орган крымінальнага пераследу, суд, у вытворчасці якіх знаходзіцца гэтая крымінальная справа, мае права патрабаваць ад рэдакцыі СМІ іх абвяржэння, а ў выпадку неаднаразовага на працягу года апублікавання СМІ недакладных звестак адпаведныя матэрыялы будуць накіроўвацца ў Міністэрства інфармацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках