«Белпошта» зноў адмовіла «Нашай Ніве»
- 14.10.2008, 10:32
«Белпошта» ў чарговы раз адмовілася ўключыць у падпісны каталог на наступны год агульнанацыянальную недзяржаўную газету «Наша Ніва». Нежаданне супрацоўнічаць з выданнем кіраўніцтва прадпрыемства традыцыйна патлумачыла «эканамічнай немэтазгоднасцю».