23 снежня 2024, панядзелак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: «Сілавыя структуры проста ня будуць даваць інфармацыю аб громкіх справах»

2

Журналісты ацэньваюць новую пастанову, што вызначае парадак інфармаваньня грамадзтва пра гучныя справы, як новы віток цэнзуры.

Так, намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец лічыць, што сапраўдным штуршком да пастановы стала справа пра выбух 4 ліпеня на праспэкце Пераможцаў. Пры расьсьледаваньні гэтай справы ўлада нарабіла шмат беззаконьняў, пра якія паведамлялі недзяржаўныя мэдыі. На думку эксперта, цяпер іх магчымасьці вырашана абмежаваць.

“Мяркую, што журналісты “Советской Белоруссии” ці 1-га каналу дзяржаўнага тэлебачаньня такі дазвол атрымаюць. А вось супрацоўнікі недзяржаўных мэдыяў – наўрад ці, тым больш пісьмовы дазвол. Гэта накіравана на тое, каб ня даць незалежным мэдыям крытыкаваць ўладу”, - сьцьвярджае Андрэй Бастунец.

“Што такое найбольш гучныя справы? Тыя, якія найбольш цікавыя людзям, дзе людзі маюць патрэбу і маюць права на інфармацыю. Вось як справа пра выбух, пра забойства журналісткі Чаркасавай, пра зьніклых палітыкаў, пра жывы шчыт. Мяркую, тая ж справа пра “жывы шчыт” без увагі грамадзтва была б проста пахаваная і не дайшла б да суду. Вось якраз супраць таго, што найбольш цікавіць грамадзтва гэтая пастанова і накіраваная”, - дадае журналіст.

Андрэй Бастунец адзначае, што пастанова супярэчыць шэрагу законаў, якія рэгулююць дзейнасьць журналістаў, адвакатаў ды іншых асоб, задзейнічаных у асьвятленьні судовых справаў.

Нагадаем, Генпракуратура, Камітэт дзяржкантролю, МУС, КДБ і Мінюст вызначылі парадак падавання ў сродкі масавай інфармацыі звестак па крымінальных справах, звязаных з злачынствамі, якія атрымалі шырокі грамадскі рэзананс, і злачынствамі, якія падрываюць аўтарытэт дзяржаўнай улады.

Паводле новай пастановы, СМІ не змогуць атрымліваць інфармацыю аб гучных крымінальных справах без пісьмовага дазволу суддзі, у вытворчасці якога знаходзіцца справа.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках