27 снежня 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр эканомікі: «Сёння не самы спрыяльны час для ўкладання сродкаў»

4

У Беларусі прыйдзецца прымаць меры для таго, каб кампенсаваць негатыўныя наступствы сусветнага фінансавага крызісу, заявіў сёння міністр эканомікі Беларусі Мікалай Зайчанка.

«Мы, натуральна, будзем рабіць усё, каб у максімальнай ступені кампенсаваць негатыўныя наступствы, якія могуць быць у выніку сусветнага фінансавага крызісу», — сказаў ён.

Паводле словаў Мікалая Зайчанкі, сусветны фінансавы крызіс закранае ўсе краіны ў той ці іншай ступені. І Беларусь таксама сутыкнулася з ім, паведамляе БелТА.

Адным з негатыўных наступстваў сусветнага фінансавага крызісу для Беларусі можа быць пагаршэнне ўмоваў прыцягнення знешніх запазычанняў (іх падаражэнне), лічыць міністр. Аднак, перакананы ён, без адпаведных рэформаў, без адаптацыі эканомікі да магчымых сусветных выклікаў гэтыя наступствы могуць быць значна больш сур'ёзнымі.

Разам з тым ён падкрэсліў: «Сёння, можа быць, не самы спрыяльны час для ўкладання сродкаў: любы крызіс — гэтае тармажэнне. Паводле ацэнак аналітыкаў, на працягу першага паўгоддзя наступнага года ў сусветнай эканоміцы ўсё яшчэ будзе адзначацца рэцэсія, і толькі затым будзе ўздым».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках