24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага: Адмена санкцый не з'яўляецца прызнаннем дэмакратычнасці беларускіх «выбараў»

4

Дэпутат нямецкага бундэстага Марылуізэ Бек 16 кастрычніка ў Берліне, выступаючы ў рамках дыскусіі "Беларусь пасля выбараў: час для палітычнага збліжэння?" заявіла, што адмена на паўгады санкцый у адносінах беларускіх чыноўнікаў з'яўляецца не прызнаннем дэмакратычнасці «выбараў», а адказам на некаторыя крокі беларускіх улад, такія, як вызваленне палітвязняў.

Па словах Марылуізэ Бек («Звяз 90/Зялёныя»), дэпутаты бундэстага і далей будуць працаваць над пытаннем паніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян.

"Існуе дыскрымінацыя беларускіх грамадзян у параўнанні з грамадзянамі краін-суседзяў (Расея і Ўкраіна), дзе візы каштуюць 35 эўра. Гэта несправядліва. Мы зацікаўленыя ў кантактах з беларусамі і спадзяемся, што ў бліжэйшай будучыні кошт віз паменшыцца і колькасць узаемных паездак нашых грамадзян узрасце", — заявіла М.Бек.

Палітолаг Алесь Лагвінец падкрэсліў актуальнасць пытання кошту віз для грамадзян Беларусі. Ён адзначыў, што атрыманне шэнгенскай візы ў прыватнасці, у амбасадзе Германіі, спалучанае з шэрагам складанасцяў і бюракратычных паравалок.

Як раней паведамляў БелаПАН, чацвярым беларускім удзельнікам дыскусіі амбасада ФРГ у Менску адмовіла ў атрыманні шэнгенскай візы. У амбасадзе падкрэслілі, што візы беларускім грамадзянам выдаюцца паводле агульных правілаў. Гэтым заяўнікам было адмоўлена ў візах на той падставе, што, па інфармацыі консульскага аддзела, мэты, з якімі яны наведвалі Германію ў папярэдні раз, не адпавядалі ўказаным у анкеце.

Таксама ў чацвер на сустрэчы з беларускімі журналістамі адзін з прадстаўнікоў МЗС Германіі паведаміў, што хуткім часам ЕЗ абвесціць аб рашэнні пачаць перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі і паніжэнні кошту віз.

"Бліжэйшыя планы ЕЗ адносна Беларусі — гэтае памяншэнне кошту віз да 35 эўра", — заявіў прадстаўнік нямецкага МЗС, які пажадаў застацца неназваным.

Па ягоных словах, нельга разглядаць кошт віз у памеры 60 эўра як санкцыю супраць беларускіх грамадзян. ЕЗ не зацікаўлены ізаляваць Беларусь і "пакідаць белую пляму на карце Еўропы", заявіў супрацоўнік знешнепалітычнага ведамства.

"Няма прычыны ставіцца ў візавым пытанні да грамадзян Беларусі інакш, чым да грамадзян Украіны і Расеі, гэта не адпавядае разумнаму сэнсу", — заявіў прадстаўнік МЗС германіі. Па ягонай інфармацыі, у 2007 годзе нямецкая амбасадаў Менску выдала каля 100 тыс. віз, з якіх траціна былі бясплатнымі.

Як адзначыў дыпламат, рашэнні, якія датычацца шэнгенскіх віз, прымаюцца не толькі МЗСам, але і МУС.

"Калі МЗС зацікаўлены шырэй адкрыць дзверы, то МУС — памацней зачыніць, турбуючыся аб сітуацыі са злачыннасцю", — сказаў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках