10 траўня 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбергіс: «З дыктатарам нельга размаўляць. Дыктатар не можа быць партнёрам»

7
Вітаўтас Ландсбергіс: «З дыктатарам нельга размаўляць. Дыктатар не можа быць партнёрам»

Былы прэзідэнт Літвы, дэпутат Еўрапейскага Парламента Вітаўтас Ландсбергіс у адказ на рашэнне Рады Еўразвяза адмяніць візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі заявіў, што «заключаючы пакт з дыктатарам, еўрапейцам прыходзіцца ісці насуперак уласным перакананням».

«З уласнага досведу я ведаю, што з дыктатарам нельга размаўляць. Нельга трактаваць яго як партнёра. Я хацеў бы перасцерагчы палітыкаў Еўразвяза, каб яны не паддаваліся на гульню Лукашэнкі. Ён мае намер толькі захаваць роўную дыстанцыю паміж ЕЗ і Расеяй. Найбольш небяспечна тое, што, заключаючы пакт з дыктатарам, нам прыходзіцца ісці насуперак уласным перакананням. А на гэтых перакананнях будуецца сутнасць Еўропы», -- заявіў Вітаўтас Ландсбергіс у інтэрв’ю польскай газеце «Dziennik».

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97, 13 кастрычніка Рада Еўразвяза прыняла рашэнне адмяніць на паўгода візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго чыноўнікаў. У спісах неўязных засталіся кіраўнікі Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказная за фальсіфікацыі вынікаў выбараў, а таксама чатыры высокапастаўленныя чыноўнікі, якія падазраюцца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі. Еўрапейскія палітыкі спадзяюцца, што ў адказ на адмену санкцыяў беларускі рэжым пачне працэс дэмакратызацыі ў краіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках