24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатна ў Эропу будуць пускаць толькі Лукашэнку

17

У Эўрапейскага зьвязу пакуль няма плянаў пачаць перамовы зь беларускім бокам адносна зьмяншэньня кошту шэнгенскіх візаў для грамадзянаў Беларусі.

Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешняй палітыцы Хавіера Саляны.

“Эўразьвяз знаходзіцца толькі на пачатку сваіх новых дачыненьняў зь Беларусьсю, і разьвіцьцё гэтых дачыненьняў будзе залежаць ад дзеяньняў беларускіх уладаў у сфэры правоў чалавека. Зарана гаварыць пра новыя дачыненьні ў падрабязнасьцях.

Візы — важная праблема ў дыялёгу з Брусэлем. Але цяпер няма ніякіх плянаў распачаць перамовы наконт палёгкі зь візамі. Асобныя краіны-сябры ЭЗ, якія ўваходзяць у шэнгенскую зону, маюць у справе візаў адносную свабоду дзеяньняў, і важна, каб яны пабачылі, што яны могуць зрабіць на гэтым узроўні”, -- заявілі ў прэс-службе.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі'97, 13 кастрычніка Рада Еўразвяза прыняла рашэнне адмяніць на паўгода візавыя санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі і яго чыноўнікаў. У спісах неўязных засталіся кіраўнікі Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, адказная за фальсіфікацыі вынікаў выбараў, а таксама чатыры высокапастаўленныя чыноўнікі, якія падазраюцца міжнароднай супольнасцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі. Еўрапейскія палітыкі спадзяюцца, што ў адказ на адмену санкцыяў беларускі рэжым пачне працэс дэмакратызацыі ў краіне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках