24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самалі раздумала прызнаваць Абхазію і Паўднёвую Асецію

Улады рэспублікі Самалі абверглі інфармацыю аб тым, што яны нібыта гатовыя прызнаць незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Аб гэтым, як перадае РІА Новости, заявіў грузінскі МЗС.

У міністэрстве паведамілі, што да іх прыйшоў афіцыйны ліст з дыпламатычнага ведамства Самалі. У лісце самалійскі МЗС заяўляў, што ніколі не разглядаў пытанне аб прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і не ставіў пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі.

Аб тым, што Самалі рыхтуецца прызнаць грузінскія тэрыторыі, якія адкалоліся, суверэннымі дзяржавамі, раней заявіў самалійскі амбасадар у РФ Мухамед Хандуле. Ён падкрэсліў, што яго краіна цалкам падтрымлівае дзеянні Расеі на Каўказе.

Нагадаем, што Абхазію і Паўднёвую Асецію акрамя Расеі пакуль прызнала толькі Нікарагуа. ЗША і краіны ЕС па-ранейшаму лічаць гэтыя рэспублікі грузінскімі тэрыторыямі. Грузія лічыць, што яны "акупаваныя" расейскімі войскамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках