17 траўня 2024, Пятніца, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка адказаў Багапшу і Какойты: незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі павінная прызнаваць новая «палатка»

3

Надзвычайны і Паўнаважны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у РФ ад імя Аляксандра Лукашэнкі адправіў адказ на ліст прэзідэнтаў непрызнаных рэспубалік Паўднёвая Асеція і Абхазія з просьбай прызнаць незалежнасць гэтых грузінскіх тэрыторый.

«Застаючыся паслядоўнай у сваёй знешняй палітыцы, Беларусь будзе разглядаць, паднятыя ў Вашым пасланні пытанні самым уважлівым чынам у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і з захаваннем прадугледжаных для гэтага ўнутрыдзяржаўных працэдур пры ўдзеле новага складу «нацыянальнага схода» Рэспублікі Беларусь».

Як паведамляе агенцтва «Осінфарм», такі адказ на пасланне прэзідэнта Рэспублікі Паўднёвая Асеція перадаў 27 верасня паўнаважнаму прадстаўніку прэзідэнта РПА у РФ Дзмітрыю Мядоеву Надзвычайны і Паўнаважны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у РФ В.Далгалёў ад імя Аляксандра Лукашэнкі.

«Мы з разуменнем і павагай ставімся да адказнага гістарычнага кроку, які распачала Ваша Рэспубліка. Адносіны паміж нашымі народамі заўсёды былі прасякнутыя цеплынёй і сапраўдным сяброўствам. Рэспубліка Беларусь няўхільна выступала ў абарону інтэрасаў народа Паўднёвай Асеціі», - гаворыцца ў адказе Лукашэнкі.

Такім чынам, якія бы ілюзіі ні меў Захад з нагоды таго, што ў грузіна-расейскім канфлікце Беларусь застанецца нейтральнай, прызнанне Беларуссю незалежнасці самаствораных рэспубалік усёткі адбудзецца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках