16 лiстапада 2026, панядзелак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў запатрабаваў ад Захаду квадрыльён долараў

4
Мядзведзеў запатрабаваў ад Захаду квадрыльён долараў
Дзмітрый Мядзведзеў

А санкцыі заклікаў абвясціць «злачынствам супраць чалавечнасці».

Дзяржавы Захаду нанеслі былым калоніям шкоды больш чым на квадрыльён долараў, а ўвядзенне санкцый — гэта форма неакаланіялізму, таму расійскія дыпламаты на ўзроўні ААН будуць дамагацца іх прызнання злачынствам супраць чалавечнасці, заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі РФ і старшыня партыі «Адзіная Расія» Дзмітрый Мядзведзеў, піша The Moscow Times.

«Стагоддзі варварскай эксплуатацыі […], гвалтоўнага перадзелу тэрыторый, разбурэння традыцыйных укладаў забяспечылі метраполіям росквіт коштам паняволеных народаў. Яны і цяпер, па сутнасці, росквітаюць — многія за кошт таго, што нарабілі за апошнія стагоддзі», — падкрэсліў Мядзведзеў на пленарным пасяджэнні руху «За свабоду нацый!». Арганізацыя, якая пазіцыянуе сябе як шырокая міжнародная кааліцыя змагароў з (неа)каланіялізмам, дзейнічае пад эгідай «Адзінай Расіі» з лютага 2024 года.

Ад заходніх санкцый у краінах «сусветнай большасці» церпяць «звычайныя людзі», а каланіялізм пакінуў пасля сябе цяжкія наступствы па ўсім «Глабальным Поўдні і Усходзе», дадаў Мядзведзеў. «Сёння трэба дамагацца не толькі міжнароднага прызнання гістарычнай адказнасці былых каланіяльных дзяржаў, але і прадметнага абмеркавання механізмаў кампенсацыі імі нанесенай шкоды», — падсумаваў кіраўнік «Адзінай Расіі», заклікаўшы «ўсіх удзельнікаў руху [«За свабоду нацый!»], нашых сяброў, нашых гасцей» больш актыўна супрацоўнічаць з Крамлём.

Рух «За свабоду нацый!» дзейнічае з 16 лютага 2024 года. Ён пазіцыянуе сябе як «прыхільнікаў барацьбы з сучаснымі практыкамі неакаланіялізму». У рух, паводле ўласнай ацэнкі, уваходзяць прадстаўнікі розных палітычных сіл з больш як 50 краін свету. Пры гэтым ён носіць неафіцыйны характар і не мае фармальных крытэрыяў сяброўства. У Пастаянным камітэце прадстаўлены пераважна дзяржавы, дружалюбныя да Крамля, такія як КНР, КНДР, Венесуэла, Нікарагуа, Беларусь або Куба.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲