Кубракоў заклікаў гаішнікаў быць гатовымі ўжыць зброю
34- 14.11.2026, 11:42
- 8,984
Кіраўнік МУС працытаваў Лукашэнку.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас інструктажу для супрацоўнікаў ДАІ заклікаў іх «нікога не баяцца» і быць гатовымі пры неабходнасці ўжыць зброю. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале.
Міністр звярнуў увагу на «аб’ектыўную ацэнку паводзінаў грамадзян, якія спрабуюць пагражаць стражам дарог». Паводле ягоных слоў, любыя супрацьпраўныя дзеянні ў адносінах да супрацоўніка міліцыі павінны фіксавацца.
— Нікога не бойцеся — вы прадстаўляеце Закон! Наш «прэзідэнт» часта кажа: дзейнічайце паводле закону, і ўсё будзе добра. А я, як кіраўнік МУС, заўсёды буду вас абараняць!
Кубракоў заклікаў калегаў памятаць пра асабістую бяспеку.
— Кожная рызыка павінна быць апраўданая. Важная таксама гатоўнасць, у выпадку неабходнасці, ужыць зброю. Беражыце сябе — гэта галоўнае. А ў астатнім, я ўпэўнены на 150%, парадак мы навядзём!