Канчаткова пашкодзіліся на розуме
- Аляксандр Неўзораў
- 12.11.2026, 14:38
Бо «дзедываявалі».
Дарма хіхікаеце. Перад вамі рыла «сусветнай пагрозы», «біча цывілізацыі» і валадароў кантынента.
Наслухаўшыся сваёй жа ўласнай прапаганды, рускія канчаткова пашкодзіліся на розуме.
Рускія перасталі какетнічаць і маскіравацца. Яны адкрыта заяўляюць пра сябе як пра ворагаў цывілізацыі, як пра акупантаў і глабальную праблему для ўсёй Усходняй Еўропы, якую яны зноў хочуць загнаць пад бот, бо «дзедываявалі».
З улікам вядомага фактару «Малой Токмачкі» прэтэнзіі РФ на сусветнае панаванне выглядаюць камічна, але гэта не перашкаджае Мядзінскаму корчыць трагічную і шматзначную фізіяномію і абяцаць чалавецтву «рускі штык у жывот».
Другая сусветная вайна — гэта гісторыя даўно архіўная, не больш актуальная, чым «пячанегі».
Ды і ў ёй, СССР, без Ленд-лізу мог толькі махаць дуб'ём, партянкамі і драпаць. Пра што, Мядзінскі, начытаўшыся Мядзінскага, верагодна, не ў курсе.
Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»